Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага 2024 года ў Ахоўскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Для хлопчыкаў і дзяўчынак 3 - 5 класаў быў арганізаваны прагляд беларускіх мультфільмаў "Піліпка" і " Ліса, мядзведзь і мужык", а для навучэнцаў 6 - 11 класаў - музычны перапынак "Песні беларускія, родныя, чароўныя". Таксама вучні 7 - 11 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Мы - дзеці мовы беларускай".