ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2023

Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. І сёння гонар і абавязак усіх нас - шанаваць і берагчы родную мову. 21 лютага ў ДУА "Ахоўская сярэдняя школа" Пінскага раёна прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы пад дэвізам "Мы дзеці мовы беларускай!" Падчас мерапрыемства вучні ўспомнілі знакамітых беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай мовы, чыталі вершы паэтаў-землякоў. Юныя паэты і празаікі школы прачыталі ўласныя творы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе "Пазнай фразеалагізм".
Слова да слова - гэта бацькоўская родная мова, матчына мова, пяшчотная, чыстая, жывая, іскрыстая. Дык давайце будзем разам паважаць і любіць сваё роднае слова, шанаваць самы дарагі скарб Бацькаўшчыны - беларускую мову.