З родным словам па жыцці

24.05.2019

       23 мая 2019 года для вучняў 5 – 7 класаў праводзілася гульня “З родным словам па жыцці”. Мерапрыемства было прысвечана Дню славянскага пісьменства і культуры. Удзельнікі гульні загадзя падзяліліся на тры каманды: “Крынічка”, “Вярбінка”, “Васілёк”. Дзецям вельмі спадабаліся этапы гульні: “Загадкі”, “Словаведы”, “Шарада”, “Прадоўжы твор”, “Таямнічая скрынка”, “Нельга забыць”, “Веру – не веру”, “Шыфроўка”. Пераможцам стала каманда “Васілёк”.

Філанюк Людміла Сяргееўна,

                                                                           настаўнік беларускай мовы

                                                  і літаратуры