"Мы дзеці мовы беларускай"

21.02.2019

21 лютага ў школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Мова – гэта самы значны скарб чалавека. Пакуль жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. У гэты дзень вучні нашай школы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што мова наша прыгожая, непаўторная, багатая. Кожны мог прыняць удзел у адным з конкурсаў. А конкурсы былі цікавыя: “Алфавіт”, “Хто я ці што я?”, “Фразеалагічны звярынец”, “Крыжаванка-тлумачанка”, “Пазнай фразеалагізм”. Мерапрыемства прайшло цікава, эмацыянальна, пазнавальна. Усе ўдзельнікі высказалі думку, што мову трэба паважаць, шанаваць і не сароміцца на ёй размаўляць.

 

Філанюк Людміла Сяргееўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры