Агульнашкольная інфармацыйная гадзіна "Мова - душа народа", прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

25.02.2016

25.02.2016 года ў школе праведзена агульнашкольная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы(21 лютага). У час мерапрыемства вучні 9 класа паведамілі гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Улічваючы тое, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, яны падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў на беларускай і рускай мовах. А з вучнямі 5-10 класаў праведзена віктарына "Падумай і адкажы".