Тыдзень маладога спецыяліста

18.04.2016

З 14 па 16 красавіка ў школе праходзіў тыдзень маладога спецыяліста. Адказная была малады спецыяліст,  настаўніца нямецкай мовы Літвінчук А.В. На працягу тыдня праходзілі шматлікія конкурсы: конкурс малюнкаў “Германія для мяне…”, сярод вучняў 3-6 класаў, віктарына для 7-10 класаў “Што вы ведаеце пра Германію?”, вечар-вандроўка “Незвычайная Германія”. Пераможцамі па выніках конкурсу малюнкаў і віктарыны сталі Капканец Аліна вучаніца 5-га класа і вучні 10 класа. У цэлым тыдзень прайшоў цудоўна.