Дзень беларускаго пісьменства

05.09.2016

3 – 4 верасня старажытны Рагачоў сустракаў гасцей. Невялікаму гораду са слаўнай гісторыяй было даручана правядзенне Дня беларускага пісьменства. З гэтым горадам звязаны лёсы У. Караткевіча, М. Лынькова, А. Макаёнка, А. Васілевіч.

Наша вучаніца 9 класа, Ванюк Анастасія, прысутнічала на гэтым урачыстым мерапрыемстве. З захапленнем расказвала аб тым, што яна ўбачыла. У гэтыя дні працавалі кніжныя павільёны, была арганізавана дзіцячая літаратурная пляцоўка, побач знаходзілася імправізаваная тыпаграфія ХVІ стагоддзя. Народныя ўмельцы Гомельшчыны запрашалі ўсіх за сувенірамі ў “горад майстроў”. Усяго было арганізавана дзесяць пляцовак, на якіх павінна было прайсці больш чым сто мерапрыемстваў: сустрэчы з беларускімі літаратарамі, выставы, майстар-класы, прэзентацыі і канцэрты. У межах дзіцячага свята “Вясёлка дзяцінства” адбыўся традыцыйны рэспубліканскі конкурс юных чытачоў “Паэзія роднай зямлі”.

Дзень беларускага пісьменства – значная падзея культурнага жыцця нашай краіны. Успаміны аб гэтым свяце надоўга застануцца ў памяці.