З добрым настроем на вясенні суботнік

26.04.2017

 22 красавіка калектыў школы прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Настаўнікі і тэхработнікі працавалі на тэрыторыі школы. Леўкавец І.І. і Рапецкі І.І. займаліся добраўпарадкаваннем стадыёна. З вялікай ахвотай дапамагалі ім вучні старэйшых класаў. Педагог-арганізатар Маўшук Т.І. разам з дзяўчынкамі 6 - 7 класаў наводзіла парадак каля абеліска загінуўшым воінам у Вялікай Айчыннай вайне. Любая праца прыносіць задавальненне, калі яна накіравана на добрыя справы.