Зорка беларускага небасхілу

26.10.2017

Зорка беларускага небасхілу

         Юбілей паэта – выдатная нагода для кожнага, каму дорага імя Якуба Коласа, яшчэ раз успомніць, перачытаць і наноў адкрыць і для сябе, і для дзяцей яго неабсяжны духоўны свет. Менавіта таму 26 кастрычніка ў школе было праведзена літаратурнае падарожжа “Зорка беларускага небасхілу”. Вучні 5 класа правялі завочную экскурсію па мясцінам дзяцінства песняра. Выступленне дзяцей суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Вучні школы прынялі ўдзел у віктарыне “Сцежкамі Коласа”. Падчас мерапрыемства гучалі вершы паэта. Коласавы творы, іх танальнасць, нібы чароўны ключ, якім можна адамкнуць для сябе скарбніцу - душу роднай зямлі, роднага народа. Паглядзіце на родную зямлю Коласавымі вачыма, звярніцеся да яе Коласавым словам, прыслухайцеся да яе Коласавым  вухам, адчуйце яе Коласавым сэрцам – і адбудзецца цуд!

Філанюк Людміла Сяргееўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры