Запрашаем у тэатр

01.11.2017

         31 кастрычніка вучні 1 – 5 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пінск. Дзеці прайшліся па адной з прыгожых вуліц Леніна,  наведалі Палескі драматычны тэатр, з задавальненнем паглядзелі спектакль «Іван Царэвіч і Шэры і Воўк».  І, вядома, як жа быць у горадзе і не наведаць кафэ.  Стомленыя, але шчаслівыя вярнуліся дамоў. І хлопчыкі, і дзяўчынкі вырашылі на зімовых канікулах паехаць зноў на экскурсію і абавязкова наведаць Палескі драматычны тэатр.

Філанюк Людміла Сяргееўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры