Запрашаем у тэатр

02.11.2017

    1 лістапада вучні 7 – 10 класаў паехалі на экскурсію ў горад Пінск. Хоць у раённым горадзе нашы дзеці часта бываюць, але прайсціся па пінскім вуліцам  заўсёды прыемна і цікава. Канікулы – час адпачынку і забаў. Дык вось самай цікавай і хвалюючай падзеяй з’яўляецца  наведванне Палескага драматычнага тэатра. На гэты раз дзеці глядзелі спектакль “Чорная Панна Нясвіжа”.  Тэатр – гэта прадчуванне цуду. У свеце тэатра ўсё незвычайнае: і дэкарацыі, і таленавітыя артысты. Разам з героямі спектакля дзеці і радаваліся, і сумавалі, і плакалі. На нейкі момант гледачы апынуліся ў далёкім мінулым. Хочацца адзначыць, што артысты Палескага драматычнага тэатра – сапраўдныя чарадзеі, людзі незвычайных здольнасцей, таленту. Вучні былі ў захапленні  і ад экскурсіі, і ад спектакля. 

Філанюк Людміла Сяргееўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры