16.01.2018

Кожны год вучні ДУА “Ахоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна наведвалі Белавежскую пушчу, рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза на зімовых канікулах. Экскурсія атрымалася доўгай, але вельмі цікавай. У гэтым годзе яны не змаглі наведаць, таму  вырашылі правесці завочнае падарожжа па Белавежскай пушчы.

І вось 12 студзеня 2018 года ў нашай школе для вучняў пачатковых класаў была праведзена конкурсная праграма “Падарожжа па Белавежскай  пушчы”.

На працягу конкурснай праграмы вучні паглыбілі веды аб прыродным багацці Белавежскай пушчы, вучыліся  ахоўваць прыроду, будаваць добразычлівыя адносіны з сябрамі, паважаць сваю Радзіму.

Дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа па Белавежскай пушчы. Больш даведацца пра яе дапамаглі пытанні, загадкі, заданні, крыжаванкі. За правільныя адказы налічваліся балы,за дадатковыя адказы­­­- грыбочкі.  Кожны грыбочак --  гэта дадатковы бал.

         У падарожжы дзеці апынуліся на прыпынках “Свет жывел”, “Лясны”, “Краязнаўчы калейдаскоп”, “Сябры прыроды”. На апошнім прыпынку дзеці адгадвалі жывелу, якая з’яўляецца сімвалам  Белавежскай пушчы.

         На заканчэнні кожная каманда падрыхтавала і выступіла з паведамленнем “Чаму і як трэба берагчы прыроду”. Журы падлічыла колькасць балаў, абвясціла каманду-пераможцу, удзельнікі атрымалі медалі.

Дзецям вельмі спадабалася падарожжа. Яны зразумелі, што нельга парушаць раўнаўвагу ў прыродзе. Гэта можа прывесці да гібелі жывел і знікнення раслін.