Гуляй, шырокая масленіца!

19.02.2018

Час свята распачынаць, трэба Масленку гуляць!

Усе спяшайцеся на свята,

Пакідайце свае хаты.

Ды ідзіце да нас у госці,

Каб патрэсці трохі косці.

Вось такімі вясёлымі беларускімі словамі запрашалі ўдзельнікі святочнага мерапрыемства “Гуляй, шырокая масленіца!”, якое адбылося 18 лютага 2018 года. Нашы вучні сумесна з работнікамі Ахоўскага ЦСДК падрыхтавалі цікавую праграму. Спачатку вучні арганізавалі ярмарку. Чаго толькі на ярмарцы не было:  піражкі,  яблыкі, смачны вішнёвы кампот, кексы, арэхі. Усё было такое смачнае і прыгожае, што хутка ўсё раскупілася. А потым пачалася ўрачыстая праграма: развітанне з зімой і сустрэча з вясной.Усё гэта суправаджалася песнямі, вершамі, танцамі. Затым удзельнікі мерапрыемства і гледачы прынялі ўдзел ў вясёлай праграме “Прыйшла масляна нядзеля”. Конкурсы былі на любы густ: на лепшае выкананне танца, прыпеўкі, разгадванне загадак, можна было прыняць удзел у конкурсах “Бег у мяшках”, “Барацьба на бярвёнах” і інш. Мерапрыемства прайшло весела, цікава. Успаміны аб ім застануцца надоўга.

Маўшук Таццяна Іванаўна, педагог-арганізатар