Каб праца давала жаданы плён...

20.02.2018

Каб праца давала жаданы плён: арсенал метадаў і прыёмаў – трывалы падмурак у працы настаўніка-філолага

         19 лютага на базе нашай школы адбылося пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры”. Форма работы пасяджэння – школа-практыкум. Былі разгледжаны такія пытанні:

1. Значэнне выхаваўчага аспекта вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры.

2. Асноўныя спекты падрыхтоўкі да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання праз урочную і пазаўрочную дзейнасць.

3. Шляхі дасягнення выхаваўчых мэтаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

4. Выхаваўчы кампанент факультатыўных заняткаў.

         Падчас абмеркавання пытанняў настаўнікі дзяліліся ўласным вопытам, выконвалі тэставыя заданні. Затым увазе настаўнікам было паказана пазакласнае мерапрыемства “Мы дзеці мовы беларускай!”. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

         Пасяджэнне прайшло ў добразычлівай абстаноўцы. Настаўнікі беларускай мовы плённа папрацавалі, атрымалі шмат карыснага, патрэбнага і цікавага матэрыялу, які можна выкарыстоўваць на ўроках і ў пазакласнай рабоце.

                                      Філанюк Людміла Сяргееўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры