Родительский университет

План работы бацькоўскага ўніверсітэта

развернуть

 

План работы

бацькоўскага ўніверсітэта

на 2020/2021 навучальны год

Тэмы заняткаў

Адказныя

Час правядзення

Месца ці форма правядзення

1 цыкл (для бацькоў навучэнцаў І

 ступені агульнай сярэдняй адукацыі)

1

Як навучыць дзіця жыць у свеце людзей

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Снежань

Анлайн-рэкамендацыя

2

Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Снежань

Анлайн-рэкамендацыя

3

Рэжым дня школьніка.

Выхаванне самастойнасці і арганізаванасці.

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Снежань

 

СМС-павед амленне

4

Здаровая сям’я – здаровае дзіця. (Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця)

Загадчык кафедры канстр. ўзаем.

Бакун Н.А.

Студзень

Дыстанцыйнае інфармаванне

5

Дзіця і камп’ютар

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Сакавік

 

Анлайн-рэкамендацыя

6

Уплыў сям’і на эмацыянальны стан дзіцяці

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Люты

Дыстанцыйнае інфармаванне

7

Кнігі  ў жыцці чалавека

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

 

Сакавік

Рэкамендацыі на сайце школы ў раздзеле “Бацькам”

8

Заахвочванне і пакаранне дзяцей у сям’і

Загадчык кафедры канстр. ўзаем.

Бакун Н.А.

Люты

Дыстанцыйнае інфармаванне

9

Гутарка “Арганізацыя вольнага часу дзяцей у перыяд летніх канікул”

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Май

Актавая зала

10

Семінар “Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4 класа”

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Красавік

Актавая зала

11

Дыскусія “Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і”

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Красавік

Актавая зала

12

Гутарка “Уплыў унутрысямейных адносін на эмацыяльны стан дзіцяці”

Загадчык кафедры канстр. ўзаем. Бакун Н.А.

Май

Актавая зала

2 цыкл (для бацькоў навучэнцаў ІІ ступені

агульнай сярэдняй адукацыі)

1

Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў.

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Студзень

Распаўсюджанне памятак

2

Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту (Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзення з падлеткамі)

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Снежань

Анлайн-рэкамендацыі

3

Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў.

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Снежань

Дыстанцыйнае інфармаванне

4

Як зберагчы падлетка ад гвалту.

Загадчык кафедры канстр. ўзаем. Бакун Н.А.

Студзень

Дыстанцыйнае інфармаванне

5

Бяспека падлеткаў у сеткцы Інтернэт

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Люты

Дыстанцыйнае інфармаванне

6

Агрэсія, яе прычыны і наступствы

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

Сакавік

Дыстанцыйнае інфармаванне

7

Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

агадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Люты

Анлайн-рэкамендацыі

8

Культура паводзін у канфліктных сітуацыях

Загадчык кафедры канстр. ўзаем. Бакун Н.А.

Сакавік

Дыстанцыйнае інфармаванне

9

Гутарка “Інтэрнэт-залежнасць: шляхі пераадолення”

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Красавік

Актавая зала

10

Круглы стол  “Партрэт сучаснага падлетка”

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Красавік

Актавая зала

11

Дыскусія “Пытанні дысцыпліны. Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей”

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Май

Актавая зала

12

Гутарка “Адносіны  паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі: праблемы палавога выхавання”

Загадчык кафедры канстр. ўзаем. Бакун Н.А.

Май

Актавая зала

3 цыкл (для бацькоў навучэнцаў ІІІ ступені

агульнай сярэдняй адукацыі)

1

Як зберагчы дзіця ад залежнасці?

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Снежань

Памятка для бацькоў

2

Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Студзень

Рэкамендацыі на сайце школы ў раздзеле “Бацькам”

3

Як дапамагчы старшакласнікам у самавызначэнні?

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Студзень

Дыстанцыйнае інфармаванне

4

Як зберагчы дзіця ад залежнасцей?

Загадчык кафедры канстр. ўзаем. Бакун Н.А.

Снежань

Дыстанцыйнае інфармаванне

5

Кім быць і якія быць?

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Сакавік

Рэкамендацыі на сайце школы ў раздзеле “Бацькам”

6

Цяжкасці асобаснага росту і іх уплыў на навучанне

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Люты

Дыстанцыйнае інфармаванне

7

Здароўе – гэта жыццё (фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі).

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Сакавік

Інфармацыя на сайце ў рубрыцы “Бацькоўскі ўніверсітэт”

8

Роля тэатра, кіно і тэлебачання ў фарміраванні эстэтычных ідэалаў старшакласнікаў

Загадчык кафедры канстр. ўзаем. Бакун Н.А.

Люты

Дыстанцыйнае інфармаванне

9

Гутарка “Закон і адказнасць непаўналетніх”

Загадчык кафедры прав. ведаў

Пашалюк С.А.

Красавік

Актавая зала

10

Круглы стол “Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў?”

Загадчык кафедры сям. псіх. Сідарчук І.В.

 

Май

Актавая зала

11

Дыскусія “Арганізацыя вольнага часу старшакласнікаў”

Загадчык кафедры пед.ведаў

Філанюк Л.С.

Красавік

Актавая зала

12

Круглы стол “Самарэалізацыя асобы”

Загадчык кафедры канстр. ўзаем. Бакун Н.А.

Май

Актавая зала

свернуть

Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце

развернуть

Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце

ДУА “Ахоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна

 

Ι Агульныя палажэнні

  1. Дадзенае палажэнне ўстанаўлівае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыяніравання бацькоўскага ўніверсітэта (далей - універсітэта).
  2. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.
  3. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:

- стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый;

- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

  1. У сваёй працы ўніверсітэт кіруецца:

 - Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

 - Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;

 - Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе»;

- дадзеным Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Заняткі бацькоўскага ўніверсітэта праводзяцца адзін раз у чвэрць.

 

  1. Умовы, парадак стварэння і кіраванне бацькоўскім універсітэтам

2.1. Ствараецца на базе ДУА «Ахоўская сярэдняя школа" Пінскага раёна на падставе загада дырэктара школы і дадзенага Палажэння.

2.2. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.

2.3. Кiраўнiцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце.

2.4. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

  - кафедра прававых ведаў;

  - кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

  - кафедра педагогікі;

  - кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

2.5. Кіраўніцтва кафедрай ажыццяўляе на грамадскіх пачатках педагагічны работнік, якому дадзеная функцыя прапісана загадам дырэктара школы.

2.6. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка «Бацькоўскі ўніверсітэт". Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе сакратар, якому дадзеная функцыя прапісана загадам дырэктара школы.

2.7. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і загадчыкі каферамі, якія кааардыніруюць работу бацькоўскага ўніверсітэта,:

- нясуць адказнасць за эфектыўнасць дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта;

- каардыніруюць дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта;

- ажыццяўляюць узаемадзеянне з класнымі кіраўнікамі, педагогам сацыяльным, педагогам-псіхолагам, настаўнікамі школы і бацькамі;

- прадстаўляюць па запыце адпаведных дзяржаўных органаў звесткi аб рэалізацыі мерапрыемстваў бацькоўскага ўніверсітэта.

2.8. У мэтах рэалізацыі пастаўленых задач бацькоўскі ўніверсітэт ўзаемадзейнічае з зацікаўленымі асобамі, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі.

2.9. Бацькоўскі ўніверсітэт рэалізуецца на падставе падрыхтаванай праграмы навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка або самастойна плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектывы развіцця.

2.10. У канцы навучальнага года намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце можа даць педагагічнаму калектыву, вучэбна-метадычнаму фарміраванню класных кіраўнікоў інфармацыю аб эфектыўнасці, выніковасці рэалізацыі мерапрыемстваў плана бацькоўскага ўніверсітэта.

2.11. Падставай для пачатку і спынення дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта з'яўляюцца метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы або іншыя нарматыўныя, прававыя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

  1. Дзейнасць універсітэта

3.1. Дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем i планам работы бацькоўскага універсітэта.

3.2. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія - кастрычнік-лістапад;

2-я сесія - снежань-студзень;

3-я сесія - люты-сакавік;

4-я сесія - красавік-май.

3.3. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

3.4. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках настаўнікі, педагогі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

3.5. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.

3.6. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

- І цыкл для бацькоў, дзеці якіх навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- II цыкл для бацькоў, дзеці якіх навучаюцца на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- III цыкл для бацькоў, дзеці якіх навучаюцца на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3.7. Бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў дзённай і ў дыстанцыйнай форме, у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі – толькі ў дыстанцыйнай форме.

3.8. Дзённая форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.

3.8.1. Базавы модуль змяшчае абавязковыя для навучання 4 курса:

- I Асновы прававых ведаў;

- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- III Асновы педагагічных ведаў;

- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

3.8.2. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне «Бацька-бацька». Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.

3.9. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных накірунках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання.

3.10. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць:

 традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г.д.);

дыстанцыйныя (вебінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў мерапрыемствах).

3.11. На школьным інтэрнэт - сайце ствараецца раздзел (падраздзел) «Бацькоўскі ўніверсітэт" для наступнага размяшчэння тэматычнай інфармацыі ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта;

3.12. Бацькоўскі ўніверсітэт можа выкарыстоўваць у рабоце наступныя памяшканні, неабходныя для забеспячэння яго дзейнасці - навучальныя кабінеты, камп'ютарны клас, бібліятэку, актавую залу  і інш.

 

  1. Дакументацыя

4.1. Копія загада аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта.

4.2. Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце.

4.3. План работы на навучальны год.

4.4. Наяўнасць рубрыкі “Бацькоўскі ўніверсітэт” на інтернэт-сайце ўстановы адукацыі.

4.5. Метадычныя матэрыялы, праекты, распрацоўкі, фотасправаздачы і іншыя матэрыялы, якія ствараюцца ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта (размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі, захоўваюцца ў электронным варыянце).

4.6. Форма анкет для бацькоў (3- па адной для кожнага цыкла).

свернуть